ДЗІЦЯЧЫ ЭКАЛАГІЧНЫ КВІЗ, КІНАПАКАЗ І ТЭАТРАЛЬНАЯ ЧЫТКА “ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ МАЛІТВЫ”25 і 26 красавіка ў Ві…

ДЗІЦЯЧЫ ЭКАЛАГІЧНЫ КВІЗ, КІНАПАКАЗ І ТЭАТРАЛЬНАЯ ЧЫТКА “ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ МАЛІТВЫ”

25 і 26 красавіка ў Вільні пройдуць наступныя мерапрыемствы, прысвечаныя 40-й гадавіне з дня Чарнобыльскай трагедыі :

Экалагічны квіз на беларускай мове для дзяцей ад 7 да 10 гадоў пра дзiкую прыроду Беларусі, «зялёныя» звычкі і выратаванне планеты.
25 красавіка, 16:00. Уваход вольны!
Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры, Vilniaus, 20

Кінапаказ украінскай драмы-катастрофы “Аўрора”. Карціна расказвае гісторыю дзяўчынкі, якая атрымала высокую дозу апраменьвання ў выніку аварыі. Фільм на рускай мове.
25 красавіка, 17:00. Уваход вольны!
Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры, Vilniaus, 20

Тэатральная чытка маналогаў з кнігі «Чарнобыльская малітва» нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч з удзелам беларускіх грамадскіх дзеяч_ак, актывіст_ак, акцёраў і актрыс, былых палітвяз_ынак.
26 красавіка, 18:00. Уваход вольны (данаты вітаюцца)!
Тэатр Mroj-Hall, Gedimino pr. 28 (4 паверх)