Інфа-сесія пра мастацкую рэзідэнцыю Art Camp Tangente’ 2026◉ Для ўсіх, хто зацікавіліся анонсам арт…

Інфа-сесія пра мастацкую рэзідэнцыю Art Camp Tangente’ 2026

◉ Для ўсіх, хто зацікавіліся анонсам арт-летніка ў Германіі.
◉ Калі: 24 красавіка, 19:00-20:30 (Мінск).

Art Camp Tangente – гэта рэзідэнцыя, якая працуе з маладымі творцамі з чатырох краін: Беларусь, Германія, Сербія і Ўкраіна. Гэтая інфа-сустрэча скіраваная менавіта на беларусаў(-ак), якія зацікавіліся ўдзелам у праграме. Мы распавядзем пра ідэю і мэту рэзідэнцыі, разбярэм анкету да ўдзелу, адкажам на вашыя пытанні.

◉ Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Чэк-ліст, ці будзе карыснай для вас гэтая праграма:
• Вашае сталае месца жыхарства #Беларусь, #Германія, #Літва ці #Польшча
• Узрост 18-26 гадоў
• Вы займацеся візуальным мастацтвам (жывапіс, графіка, фатаграфія, скульптура, інсталяцыя, відэаарт, мультымедыя і інш.) альбо перфомансам, прымаеце ўдзел у тэатральных пастаноўках, працуеце з целеснасцю і г.д.

Важна! Прафесійны і акадэмічны досвед не абавязковы, шукаюцца да ўдзелу тыя, каму патрэбна падтрымка на пачатку шляху, і ёсць зацікаўленнасць да творчага развіцця ў гэтых накірунках.

Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Art Camp Tangente 2026 — мастацкі летнік і #рэзідэнцыя ў вёсцы Гартаў | #Германія ◉ Для каго: #мастакі/-чкі (18-26 гадоў), якія працуюць з #візуальнае_мастацтва або #перформанс. Каб падацца, трэба адпавядаць аднаму з крытэрыяў: • Жыць у Германіі (незалежна…

sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Art Camp Tangente 2026 — мастацкі летнік і #рэзідэнцыя ў вёсцы Гартаў | #Германія

◉ Для каго: #мастакі/-чкі (18-26 гадоў), якія працуюць з #візуальнае_мастацтва або #перформанс. Каб падацца, трэба адпавядаць аднаму з крытэрыяў:
• Жыць у Германіі (незалежна…