Art Camp Tangente 2026 — мастацкі летнік і #рэзідэнцыя ў вёсцы Гартаў | #Германія◉ Для каго: #маста…

Art Camp Tangente 2026 — мастацкі летнік і #рэзідэнцыя ў вёсцы Гартаў | #Германія

◉ Для каго: #мастакі/-чкі (18-26 гадоў), якія працуюць з #візуальнае_мастацтва або #перформанс. Каб падацца, трэба адпавядаць аднаму з крытэрыяў:
• Жыць у Германіі (незалежна ад грамадзянства)
• Жыць у Сербіі (незалежна ад грамадзянства)
• Быць грамадзянінам/-кай Украіны і жыць ва Украіне, Літве, Польшчы або Германіі
• Быць грамадзянінам/-кай Беларусі і жыць у Беларусі, Літве, Польшчы або Германіі.

◉ Калі: 4-18 жніўня.

Art Camp Tangente – гэта арт-рэзідэнцыя, якая спалучае моладзь дзеля нэтворкінгу і сумеснай працы над выставай. Удзельні:цы напрацягу 2 тыдняў жывуць разам, абменіваюцца досведам і працуюць над праектамі, якія прэзентуюць падчас культурнага фэстывалю. Фармат падобны да летнікаў і таксама дае магчымасць адпачыць падалей ад мегаполісаў.

У гэтым годзе ўдзельні:цам прапаноўваецца тэма “OUTSIDE”, як знешняга стану: звонку «белага куба», па-за межамі сістэмаў кантролю і выключая антропацэнтрычную перспектыву. Мэта праекта – пакінуць пад пытанне нашыя ўяўленні аб прыродзе, асэнсаваць актуальныя экалагічныя выклікі і стварыць калектыўныя мастацкія працы ў дыялоге з навакольным краявідам.

Таксама ў гэтым годзе open-call ідзе па дзвюх накірунках: Visual Arts Program – для тых, хто працуе з візуальным мастацтвам (графіка, відэа, скульптура, фатаграфія і інш.), Performance Program – для тых, хто працуе з пэрфомансам, целам, акторскім мастацтвам.


Прапануецца:
• Пражыванне і харчаванне (3 разы на дзень)
• Магчымасць кампенсацыі дарожных выдаткаў
• Праца ў студыях і доступ да матэрыялаў.

Ддл: 26 красавіка, 23:59 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!