«Чарнобыльскі Шлях»—2026 у Вільні: далучайцеся да мерапрыемстваў 26 красавікаЗапрашаем далучыцца да…

«Чарнобыльскі Шлях»—2026 у Вільні: далучайцеся да мерапрыемстваў 26 красавіка

Запрашаем далучыцца да памятных акцый, прысвечаных 40-й гадавіне катастрофы на ЧАЭС. Гэта дзень, калі мы ўшаноўваем памяць ліквідатараў (-к) і нагадваем свету пра важнасць экалагічнай бяспекі.

Расклад падзей:

12:00 — Ускладанне кветак
Урачыстая цырымонія памяці з удзелам дыпламатаў (-к) і прадстаўнікоў (-ц) Офіса Святланы Ціханоўскай.
Месца: помнік «Маці Чарнобыля» (Парк Сапегаў).

13:00 — Забег і велапрабег
Старт: ад помніка «Маці Чарнобыля» адразу пасля ўскладання кветак.
Маршрут: 3,5 км да плошчы Кудзіркі.

13:00 — Мітынг і канцэрт
Месца: плошча Вінцаса Кудзіркі. З удзелам беларускіх і літоўскіх палітыкаў.

Па магчымасці выкарыстоўвайце ў вопратцы традыцыйныя колеры акцыі — чорны і жоўты.

Мерапрыемствы арганізуюць Экадом, «Дапамога», Офіс Святланы Ціханоўскай, Зялёная сетка
і «Зялёная Беларусь».

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў. Памятаем мінулае — дбаем пра будучыню!