Рэзідэнцыя для куратараў і куратарак у #Вена — Visiting Curators Vienna 2026 | #Аўстрыя
→ Verein K запрашае на 10-дзённую рэзідэнцыю ў Вене, дзе вы будзеце знаёміцца з мастацкай сцэнай Вены: сустракацца з маста(ч)камі і інстытуцыямі, удзельнічаць у студыйных візітах і наведваць выставы, а таксама развіваць свае будучыя праекты.
◉ Для каго: #куратары/-кі на сярэднім этапе кар’еры з досведам рэалізацыі выставаў і планамі выставы за межамі Аўстрыі ў бліжэйшыя 2 гады з удзелам мастакоў/-чак з Аўстрыі. ◉ Калі: 16-25 лістапада 2026.
Прапануецца: • Пакрыццё дарогі і пражывання • Сутачныя.