Прэзентацыя-практыкум новага анлайн-курса «Ад дэбатаў да ўзаемаразумення» | Вільнюс, #Літва → learn4…

Прэзентацыя-практыкум новага анлайн-курса «Ад дэбатаў да ўзаемаразумення» | Вільнюс, #Літва

learn4belarus.online і Беларуская нацыянальная платформа запрашаюць на прэзентацыю-практыкум курса Марыны Сакаловай пра тое, як весці складаныя размовы без канфліктаў.

Мы чакаем усіх, хто штодня сутыкаецца са складанымі размовамі аб палітыцы, прыярытэтах і выбары шляху. Гэта курс для ўсіх, хто ўдзельнічае ў размове, а не толькі для тых, хто яе вядзе.


◉ Калі: 8 красавіка, 18:00 (CET). Працягласць: ≈ 90 хвілін.
◉ Дзе: анлайн (Zoom / YouTube Live) + афлайн у #Вільнюс (19:00, месца пасля рэгістрацыі).

На прэзентацыі пагаворым:

– Чаму звычайныя дэбаты і спрэчкі амаль заўсёды прыводзяць да палярызацыі, а не да ўзаемаразумення і працуючага рашэння
– Як размова ператвараецца ў супрацьстаянне, і што можна зрабіць інакш
– Чаму там, дзе не працуе аргумент, працуе пытанне і як гэта выглядае на практыцы
– Міні-практыка: разбярэм 1-2 складаныя сітуацыі
– Агляд курса: структура, практыкаванні, інструменты.


Ддл: 6 красавіка, 13:00 (CET).
Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!