Стыпендыя і рэзідэнцыя для мастакоў і мастачак у выгнанні Support Artists in Exile | Кёльн, #Германія
◉ Для каго: #мастакі/-чкі (жывапіс, скульптура, фатаграфія) з абмежаванай мастацкай свабодай (з-за палітычных / сацыяльных прычын), якія ўжо знаходзяцца ў Еўропе, з завершанай мастацкай адукацыяй.
Фармат: • 3 месяцы рэзідэнцыі ў Кёльне (Германія) • Праца ў студыі разам з яшчэ адным мастаком/-чкай • Фінальная сольная выстава • Удзел у агульнай фінальнай выставе.
Прапануецца: • Студыя ў цэнтры Кёльна (з выставачнай прасторай ~100 м²) • 1000 EUR / месяц на матэрыялы • Арганізацыя выставы па выніках рэзідэнцыі • Каталог і PR-падтрымка • Усяго 7 выставаў + фінальная групавая
*Пражыванне, віза і выдаткі на жыццё не пакрываюцца.