Міжнародная сустрэча пра сучаснае мастацтва і міждысцыплінарную творчасць CanArts — Canarian Interna…

Міжнародная сустрэча пра сучаснае мастацтва і міждысцыплінарную творчасць CanArts — Canarian International Arts Meeting 2026 | #Іспанія + #анлайн

→ Падзея стварае прастору для абмену паміж маста(ч)камі, даследчык/цамі і педагогамі/-інямі і даследуе сувязі паміж музыкай, мастацтвам і навукай. Асноўная ўвага — сучаснай мастацкай творчасці ХХ–ХХІ стагоддзяў і міждысцыплінарным практыкам.
Арганізатар: Ayuntamiento de Candelaria (Town Council of Candelaria), Tenerife.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы і #выкладчыкі/-цы мастацкіх дысцыплін, #музыкі, #творцы ў сферы музыкі, мастацтва і навукі.
Усе выступы павінны мець міждысцыплінарны характар і даследаваць сувязі паміж музыкай і іншымі мастацтвамі або навуковымі сферамі.
◉ Калі: 3-5 ліпеня 2026
◉ Дзе: Zona Joven Building, Candelaria, Тэнэрыфэ, Іспанія.

Прапануецца:
• Магчымасць выступіць са спікерскай прэзентацыяй
• Удзел у семінарах, прэзентацыях, дыскусіях і круглых сталах
• Пляцоўка для абмену ідэй і наладжвання прафесійных кантактаў
• Бясплатны ўдзел як для спікераў/-к, так і для слухачоў/-чак.

Катэгорыі падачы прапановаў ад спікераў/-к:
– Musical and interdisciplinary creation
– Musical and interdisciplinary research
– Musical and interdisciplinary education.

Прапановы могуць уключаць:
• Апісанне ўласнага творчага працэсу
• Даследаванні ў галіне музыкі і мастацтва
• Даследаванні гісторыі мастацтва
• Праекты ў сферы мастацкай адукацыі
• Даследаванні культурнага менеджменту.

Ддл:
• Для падачы прапановаў (для спікераў/-к): 7 красавіка
• Для слухачоў/-чак (анлайн): 26 чэрвеня
• Для ўдзелу на месцы: 3 ліпеня 2026 (пры наяўнасці месцаў).

Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!