1⃣ Мастацкая рэзідэнцыя Ana Mendieta Programa de Refugio Creativo | #Іспанія→ Programa de Ref…

1⃣ Мастацкая рэзідэнцыя Ana Mendieta Programa de Refugio Creativo | #Іспанія

→ Programa de Refugio Creativo (III edición) — мастацкая рэзідэнцыя ў Леоне (Іспанія), якая падтрымлівае праекты на скрыжаванні мастацтва і сацыяльнай інтэграцыі. Праграма праходзіць у цэнтры La Fontana, дзе жывуць і атрымліваюць падтрымку людзі, якія шукаюць прытулак.

Рэзідэнцыя з’яўляецца часткай Programa de Protección Internacional і накіравана на стварэнне мастацкіх праектаў, якія спрыяюць узаемадзеянню паміж мясцовай супольнасцю і людзьмі з міграцыйным досведам.
Арганізатары: Orden Hospitalaria San Juan de Dios (Programa de Protección Internacional, La Fontana, León) у супрацоўніцтве з Fundación “la Caixa”.

◉ Для каго: індывідуальныя #мастакі/-чкі або каманды (да 4 чалавек у праекце) з праектамі ў сферы сцэнічных, аўдыявізуальных, музычных, візуальных, літаратурных або даследчых практык, якія закранаюць тэмы інклюзіі, міграцыі, супольнасці, разнастайнасці, сацыяльнай справядлівасці.

Прапануецца:
• 10-дзённая мастацкая рэзідэнцыя
• Ганарар 1650 EUR
• Кампенсацыя дарогі да 450 EUR
• Пражыванне і харчаванне
• Доступ да тэатра (146 месцаў), бібліятэкі, саду і працоўных прастор
• Падтрымка ў распрацоўцы супольнаснага мастацкага праекта разам з жыхар(к)амі і камандай цэнтра.

Ддл: 30 сакавіка.

2⃣ Фотаконкурс пра чалавечнасць, падтрымку і салідарнасць у сітуацыях, звязаных са здароўем і доглядам XVI Concurso Internacional de Fotografía sobre Humanización Asistencial ад Hospital San Juan de Dios | #Іспанія

→ Фотаздымкі могуць паказваць як медыцынскую дапамогу, так і звычайныя жыццёвыя сітуацыі, дзе чалавек дапамагае іншаму, які не можа самастойна справіцца з паўсядзённымі дзеяннямі.

◉ Для каго: #фатографы/-кі.

Прапануецца:
• 1-е месца — 600 EUR
• 2-е месца — 400 EUR
• 3-е месца — 200 EUR
• Дадатковы Facebook Prize — падарункавы wellness-уікэнд (≈160 EUR)
• Магчымасць экспанавання фатаграфій у прасторах і анлайн-платформах Hospital San Juan de Dios de León.

Ддл: 13 красавіка.

Даведацца больш у DOC і PDF.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!