Праграма для танцораў/-к, харэографаў/-к і педагогаў/-інь Tandem Tanz NRW 2026/2027 | #Германія→ Ta…

Праграма для танцораў/-к, харэографаў/-к і педагогаў/-інь Tandem Tanz NRW 2026/2027 | #Германія

→ Tandem Tanz NRW — праграма павышэння кваліфікацыі, якая аб’ядноўвае прафесіяналаў і прафесіяналак у галіне #танец і настаўнікаў/-ц або супрацоўнікаў/-ніц школ для сумеснай працы з дзецьмі і падлеткамі.

Удзельнікі/-цы працуюць у тандэмах (танцор/-ка ці харэограф/-ка + педагог/-іня) і разам распрацоўваюць танцавальны праект для школьнай групы.

◉ Для каго: #танцоры/-кі, #харэографы/-кі, #педагогі/-ні.
• Танцоры/-кі і харэографы/-кі: з актыўнай мастацкай практыкай, з педагагічным досведам або без яго, гатовыя працаваць з дзецьмі і моладдзю ў партысіпатыўным фармаце.
• Настаўнікі/-цы і супрацоўнікі/-цы школ (NRW, #Германія): працуюць у школе з групай або класам, могуць рэалізаваць творчы праект у межах навучання, досвед у танцы не абавязковы.
Калі ў вас яшчэ няма тандэму, арганізатары дапамогуць знайсці партнёра/-ку.

Праграма доўжыцца на працягу навучальнага года і ўключае:
• 6 навучальных модуляў (двухдзённыя сустрэчы): верасень 2026 — Кёльн, лістапад 2026 — Кёльн, люты 2027 — Эсэн, красавік 2027 — Эсэн, чэрвень 2027 — Дзюсельдорф + фінальная прэзентацыя праекта — ліпень 2027
• Распрацоўку і рэалізацыю праекта ў школе (каля 30 гадзін)
• Прафесійную падтрымку і ментарства
• Доступ да анлайн-платформы з матэрыяламі
• Сертыфікат Tandem Tanz.

Асноўныя метады працы: сумеснае выкладанне (team teaching), імправізацыя, харэаграфічная праца з дзецьмі і моладдзю, партысіпатыўныя адукацыйныя практыкі.

Прапануецца:
• Для танцораў/-к і харэографаў/-к: аплата практычнага праекта: 60 EUR за гадзіну (мінімум 30 гадзін), не менш за 1800 EUR за праект, новыя прафесійныя кантакты і досвед працы ў школе.
• Для педагогаў/-інь: бясплатная праграма навучання, творчы праект і выступленне для сваёй групы або класа.

Ддл: 30 красавіка.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!