Bærum Kunsthall запрашае мастакоў і мастачак падавацца на ўдзел у выставачнай праграме 2027 | #Нарве…

Bærum Kunsthall запрашае мастакоў і мастачак падавацца на ўдзел у выставачнай праграме 2027 | #Нарвегія

→ Падчас кожнага выставачнага перыяду ў Kunsthall адбываецца да трох асобных выставаў у трох залах. Інстытуцыя факусуецца на актуальным сучасным мастацтве і асабліва падтрымлівае мастакоў/-чак з Паўночных і Балтыйскіх краін.

◉ Для каго: #візуальныя_мастакі/-чкі і мастакі/-чкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія маюць сувязь з Паўночнымі або Балтыйскімі краінамі. Можна падавацца індывідуальна або дуэтам.
Не разглядаюцца:
• Мастакі/-чкі, якія мелі сола-выставу ў Bærum Kunsthall за апошнія 2 гады
• Праекты або працы, якія ўжо былі паказаныя ў Oslo і Усходняй Нарвегіі за апошнія два гады.

Прапануецца:
• Выставачная прастора ў Bærum Kunsthall у 2027
• Ганарар
• Асобны ганарар за artist talk
• Невялікая кампенсацыя транспартных выдаткаў
• Падтрымка каманды Kunsthall падчас падрыхтоўкі выставы.

Ддл: 29 сакавіка, 23:59.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!