Конкурс для маладых беларускіх лідараў/-к (18-35 гадоў) на ўдзел у Усходнееўрапейскай школе паліты…

Конкурс для маладых беларускіх лідараў/-к (18-35 гадоў) на ўдзел у Усходнееўрапейскай школе палітычных даследаванняў 2026

→ Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) разам з Радай Еўропы абвяшчае набор на праграму 2026.

Школа ўваходзіць у міжнародную сетку Schools of Political Studies — платформу дыялогу паміж прадстаўнік/цамі грамадзянскай супольнасці, палітыкі, акадэміі і экспертаў/-к з больш як 20 краін Еўропы і суседніх рэгіёнаў.

Тэма праграмы 2026 — роля Беларусі ў зменлівым рэгіянальным і міжнародным кантэксце, грамадскія працэсы, канфлікты і досвед дэмакратычных трансфармацый.

Навучанне складаецца з трох сесій у краінах ЕС і міжсесійнай каманднай працы:
• 23-25 красавіка — першая сесія, #Вільнюс
• 28-30 траўня — другая сесія, #Варшава
• 17-18 верасня — трэцяя сесія (месца будзе абвешчана пазней)
• 4-6 лістапада — фінал праграмы на World Forum for Democracy, #Страсбург.
Трэба мець магчымасць падарожнічаць у краіны ЕС (шэнгенская віза або від на жыхарства).

Пра праграму:

Гэта гадавая адукацыйная і лідарская праграма, якая спалучае лекцыі, дыскусіі, практычныя фарматы і камандную працу.

Удзельнікі/-цы будуць:
• Аналізаваць палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя працэсы ў рэгіёне
• Працаваць з міжнароднымі эксперт(к)амі
• Удзельнічаць у сімуляцыях і сцэнарным аналізе
• Распрацоўваць сумесныя аналітычныя і практычныя праекты
• Атрымліваць ментарскую падтрымку.

Прапануецца:
• Транспарт, пражыванне і харчаванне падчас сесій
• Удзельнікі/-цы, якія паспяхова завершаць праграму, атрымліваюць дыплом Рады Еўропы.

Удзельнікі/-цы аплачваюць арганізацыйны ўнёсак — 100 EUR.

Ддл: 25 сакавіка, 23:59 (CET).
Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!