Art&Science Residency 2026-2028 ад Embassy of Foreign Artists (EOFA) | #Жэнева, #Швейцарыя→ 3-м…
→ 3-месячная #рэзідэнцыя для прафесійных мастакоў/-чак у партнёрстве з навуковымі лабараторыямі Швейцарыі. Новы цыкл прысвечаны тэме ўяўлення (imagination) як рухавіку даследавання.
Тэма цыклу:
→ Роля інтуіцыі ў навуцы і мастацтве
→ Як вобразы і метафары фармуюць веды
→ Сувязі паміж натуральнымі, візуальнымі і лічбавымі мовамі.
◉ Для каго: прафесійныя #мастакі/-чкі 28+ (#візуальнае_мастацтва, #перформанс, #музыка, #літаратура, #комікс, #кіно, #танец, #тэатр, #дызайн і інш.). Можна падавацца як індывідуальна, так і ўдваіх (калектыў да 2 чалавек).
*Патрэбны дазвол на знаходжанне ў Швейцарыі і медыцынская страхоўка.
Прапануецца:
• 3 месяцы працы ў лабараторыі (2026-2028, некалькі сесій на выбар)
• Пражыванне ў доме EOFA
• Стыпендыя 1400 CHF/мес (~1450-1500 EUR)
• Партнёрства з навукоўцам у межах дзейнага даследчага праекта
• Ментарская і камунікацыйная падтрымка
• Доступ да лабараторнага абсталявання і дадзеных (паводле магчымасцяў).
*Дарога і магчымыя выдаткі на вытворчасць — за кошт удзельніка/-цы.
Лабараторыі-партнёры (сярод іншых):
• BIO-IONTRONICS (EPFL)
• Medical Image Processing Lab (Campus Biotech)
• BioMedical Research / SATURNA (University of Bern)
• Brain and Memory Lab (Campus Biotech)
• Behavioural Neurology & Colour Vision (University of Geneva).
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!