Грант для даследчых і мастацкіх праектаў Theodor Körner Prize 2026 | #Аўстрыя
→ Прэмія Theodor Körner Fund падтрымлівае маладых даследчыкаў/-ц і мастакоў/-чак, якія ў працэсе працы над праектам (work in progress). Узнагарода дае фінансаванне для развіцця даследаванняў або мастацкіх праектаў. Праект павінен мець сувязь з Аўстрыяй (тэматычна або праз месца рэалізацыі).
◉ Для каго:#мастакі/-чкі (выяўленчае мастацтва і арт-фатаграфія), #кампазітары/-кі (музыка), #пісьменнікі/-цы (літаратура); #даследчыкі/-цы ў гуманітарных, сацыяльных, тэхнічных і медыцынскіх навуках (не больш за 6 гадоў пасля атрымання найвышэйшай ступені).
Прапануецца: • 5000 EUR фінансавання на праект (3000 EUR пасля прысуджэння + 2000 EUR пасля завяршэння праекта • Грошы можна выкарыстоўваць свабодна (без справаздачы).