Рэзідэнцыя для мастакоў/-чак на пачатку шляху AiR SVĚTOVA 1 2026 | #Прага, #Чэхія→ Месячная рэзідэн…

Рэзідэнцыя для мастакоў/-чак на пачатку шляху AiR SVĚTOVA 1 2026 | #Прага, #Чэхія

→ Месячная рэзідэнцыя для аднаго візуальнага мастака / мастачкі, каб распрацаваць новы мастацкі праект у галерэі SVĚTOVA 1 у Празе. Праграма накіравана на падтрымку мастакоў/-чак на пачатку прафесійнага шляху і працу з тэмай ролі мастацкага ўяўлення ў адказе на сучасныя крызісы.

Тэма: (How) can imagination through art help solve current crises? — як мастацкае ўяўленне можа рэагаваць на сучасныя экалагічныя, палітычныя, сацыяльныя і іншыя крызісы.

◉ Калі: 1 лістапада – 6 снежня 2026.
◉ Для каго: #візуальныя_мастакі/-чкі на пачатку кар’еры з наступных краін:
Албанія, #Аўстрыя, Арменія, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, #Кіпр, Данія, Эстонія, Фінляндыя, #Францыя, #Грузія, #Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Косава, Латвія, Ліхтэнштэйн, #Літва, Люксембург, Мальта, Малдова, Чарнагорыя, #Нідэрланды, Паўночная Македонія, Нарвегія, #Польшча, #Партугалія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, #Іспанія, #Швецыя, Туніс, #Украіна.
*Нельга быць студэнтам/-кай падчас рэзідэнцыі.

Прапануецца:
• Пражыванне ў рэзідэнцыйнай прасторы
• Сумесная студыя + асобная спальня
• Куратарская падтрымка
• Production budget каля 820 EUR
• Аплата дарогі ў Прагу і назад
• Публічная праграма: варкшоп (28 лістапада 2026), artist talk (5 снежня 2026), выстава ў галерэі (4 снежня 2026 – 2 студзеня 2027)
• Групавы фідбэк ад экспертнай камісіі.

Абавязковая ўмова: падача на грант Culture Moves Europe разам з камандай S1. Калі грант не будзе атрыманы — галерэя выплаціць ганарар 30 000 CZK (~1238 EUR).

Ддл: 23 сакавіка, 23:59.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!