Адукацыйна-практычная праграма Szkoła o migracji 2026 ад Fundacja Strefa WolnoSłowa x Jasna 10: Społeczna Instytucja Kultury | #Варшава, #Польшча
→ Праграма пра сучасныя міграцыйныя працэсы, досвед міграцыі як досвед цела і стварэнне інклюзіўных культурных ініцыятываў у лакальных супольнасцях.
Фармат: • Цыкл сустрэч і варкшопаў (сакавік-кастрычнік 2026). Пачатак заняткаў: 21-22 сакавіка 2026 • Тэорыя і практыка: фізіялогія стрэсу, праца з целам, mindful-падыходы • Аналіз міграцыйных наратываў і сітуацыі на мяжы • Сустрэчы з эксперт(к)амі, якія працуюць з тэмай міграцыі, права і мастацтва • Сумесная распрацоўка 5 культурных ініцыятываў пра міграцыю (рэалізацыя восенню 2026) • Практыка з удзелам людзей з досведам міграцыі.
◉ Працоўныя мовы: польская і англійская (магчымы пераклад пры патрэбе).