Рэзідэнцыя для маладых куратараў/-ак — Canadian Centre for Architecture (CCA)◉ Для каго: #архітэкта…

Рэзідэнцыя для маладых куратараў/-ак — Canadian Centre for Architecture (CCA)

◉ Для каго: #архітэктары/-кі, #журналісты/-кі, #дызайнеры/-кі, #крытыкі/-ні, #гісторыкі/-ні, #фатографы/-кі, #мастакі/-чкі і іншыя прафесіяналы/-кі да 30 гадоў (1 студзеня 2026), незалежна ад грамадзянства і месца жыхарства.
Калектыўныя заяўкі магчымыя (фінансаванне не павялічваецца).

→ Праграма Emerging Curator Residency Program прапануе распрацаваць і рэалізаваць куратарскі праект у CCA, прысвечаны сучасным дэбатам у архітэктуры, урбаністыцы, ландшафтным даследаванням і культурна-сацыяльнай дынаміцы. Вітаюцца міждысцыплінарныя і эксперыментальныя фарматы.

Прапануецца:
• 2-месячны ментарскі этап (верасень-кастрычнік 2026) для 3 фіналістаў/-ак (анлайн)
• Ганарар 1000 CAD (680-720 EUR) для кожнага/-ай фіналіста/-кі
• 3-месячная рэзідэнцыя ў Манрэалі (студзень-чэрвень 2027) для 1 абранага/-ай куратара/-кі
• 12.000 CAD (8200-8700 EUR) на дарогу, пражыванне і выдаткі падчас рэзідэнцыі
• Вытворчы бюджэт праекта пакрываецца CCA
• Публікацыя даследаванняў двух іншых фіналістаў/-ак на сайце CCA.

Ддл: 9 сакавіка, 17:00 (EDT).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!