Конкурс коміксаў на тэму “Freundschaft – Friendship – Amicizia – Amitié” (Сяброўства) ад Basel Tourism × FANTASY BASEL – The Swiss Comic Con × Cartoonmuseum Basel – Centre for Narrative Art | #Швейцарыя
→ 20 абраных прац будуць прадстаўлены як сцягі на мосце Mittlere Brücke ў Базелі і на выставе падчас FANTASY BASEL 2026. 5 месцаў зарэзерваваныя для пачаткоўцаў.
◉ Для каго: усе, хто лічыць сябе аўтарам/-кай «дзявятага мастацтва» (коміксаў), незалежна ад адукацыі і досведу.
Прапануецца: • Публічная прэзентацыя працы ў цэнтры Базеля 4-18 траўня 2026 (20 сцягоў 2×2 м) • Выстава ў межах FANTASY BASEL (14-16 траўня 2026) • Ганарар 1500 CHF (1550-1600 EUR) • Выдаткі на дарогу 500 CHF (520-540 EUR) • 4 квіткі на адзін дзень FANTASY BASEL 2026 • Усе пададзеныя працы будуць паказаныя ў лічбавай прэзентацыі.