Школа NGO Revival ад Партнёрства OLA | #Польшча→ 6-дзённая школа для прадстаўнікоў і прадстаўніц бел…

Школа NGO Revival ад Партнёрства OLA | #Польшча

→ 6-дзённая школа для прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС), якія былі ліквідаваныя або вымушаныя да рэлакацыі.
Мэта школы — умацаваць патэнцыял ліквідаваных і рэлакаваных арганізацый, падтрымаць іх у аднаўленні дзейнасці і адаптацыі да новых умоваў праз абмен досведам і перадавыя практыкі.

◉ Калі: 6 дзён у прамежку 10-20 траўня 2026.
◉ Для каго: прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх АГС, якія сутыкнуліся з ліквідацыяй або рэлакацыяй; па 1 чалавеку ад арганізацыі; перавага — прадстаўнік/цам кіруючых органаў, менеджарам/-кам, вядучым спецыяліст(к)ам; неабходна мець магчымасць знаходзіцца ў Польшчы ў перыяд школы (віза або іншы дакумент).

Праграма школы:

• Што адбываецца з беларускім трэцім сектарам? Кароткі агляд сітуацыі на падставе актуальных даследаванняў. Магчымасці падтрымкі
• Як рэгулюецца дзейнасць некамерцыйных арганізацый (НКА) ў Беларусі і за мяжой?
• Праца з мэтавымі групамі. Пабудова супольнасці. Што можна рабіць у Беларусі? Што можна рабіць для Беларусі з замежжа?
• Унутраны мэнэджмэнт. Асновы бяспекі арганізацыі . Чым штучны інтэлект можа дапамагчы АГС?


Ддл: 2 сакавіка.
Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!