Летняя рэзідэнцыя Schöhsee Artist Residency 2026 | #Германія
◉ Для каго: #мастакі/-чкі любога ўзросту і стадыі кар’еры, асабліва вітаюцца заяўкі з інтарэсам да тэмаў чалавек і прырода, вясковае і гарадское. ◉ Калі: 1-31 жніўня. ◉ Дзе: Плён, Паўночная Германія (рэгіён азёраў). 2 хвіліны пешшу да возера і лесу. 10 хвілін да крам і цэнтра горада.
Прапануецца: – Стыпендыя 800 EUR – Кампенсацыя дарогі да 200 EUR – Бясплатнае пражыванне ў эка tiny house ў садзе. Прыватная вулічная кухня + магчымасць карыстацца агульнай кухняй – Доступ да студыі – Магчымыя сустрэчы з мясцовай супольнасцю і візіт на выставу NordArt.