Рэзідэнцыя ARCUS Project 2026 Ibaraki Artist-in-Residence | #Японія→ 90-дзённая рэзідэнцыя для маста…

Рэзідэнцыя ARCUS Project 2026 Ibaraki Artist-in-Residence | #Японія

→ 90-дзённая рэзідэнцыя для мастакоў/-чак сучаснага мастацтва, якія жывуць па-за межамі Японіі. Праграма робіць акцэнт на даследчым падыходзе, эксперыментах і ўзаемадзеянні з мясцовай супольнасцю.
Рэзідэнцыя праходзіць у горадзе Морыя (каля 1 гадзіны ад Токіа). У 2026 годзе студыя будзе размешчана на тэрыторыі дзеючай пачатковай школы.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі ў сферы contemporary visual arts і сумежных практык (у т.л. перформанс, тэкставыя практыкі); пражываюць па-за Японіяй; не з’яўляюцца студэнт(к)амі (акрамя PhD); магчымыя групавыя заяўкі (але ўсе фінансавыя ўмовы — на аднаго чалавека).
◉ Калі: 11 верасня – 9 снежня 2026 (90 дзён).

Прапануецца:
• Асобная студыя (~65 м²) у будынку школы
• Пражыванне (мэбляваная кватэра побач са студыяй)
• Авіяквіткі туды-назад (economy class)
• Стыпендыя 540.000 JPY (2940 EUR) на 90 дзён (на пражыванне і вытворчасць)
• Куратарская і арганізацыйная падтрымка
• Сустрэчы з японскімі арт-прафесіянал(к)амі
• Open studios і публічныя падзеі.

Ддл: 19 сакавіка, 23:59:59 (JST).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!