Вэбінар «Мова варожасці і свабода слова — дзе праходзіць мяжа?» ◉ Калі: 24 лютага (аўторак), 20:00 М…

Вэбінар «Мова варожасці і свабода слова — дзе праходзіць мяжа?»

Калі: 24 лютага (аўторак), 20:00 Мінск / 18:00 Варшава.

Свабода слова — адно з ключавых правоў чалавека. Але ці азначае яна, што можна проста казаць усё і пра ўсіх? Дзе заканчваецца дапушчальная крытыка і пачынаецца мова варожасці? І як абараніць уразлівыя групы, не абмяжоўваючы пры гэтым права на выказванне?

Гэта пытанні, з якімі мы сутыкаемся ўсё часцей — у сацыяльных сетках, медыя і публічных дыскусіях. На нашым вэбінары мы прапануем разам разабрацца, як працуюць гэтыя межы і чаму яны важныя для кожнага і кожнай з нас.


Праграма:
• Што такое свабода выказвання і як яе абараняе міжнароднае права
• Што лічыцца мовай варожасці і якія існуюць прававыя крытэрыі
• Дзе праходзіць мяжа паміж меркаваннем, крытыкай і дыскрымінацыяй
• Роля дзяржаваў, анлайн-платформаў і грамадзянскай супольнасці
• Прыклады і кейсы з еўрапейскай практыкі.

Наша спікерка: Йоанна Шыманьска — кіраўніца праграм і стратэгіі па Еўропе ў адной з найбуйнейшый міжнароднай праваабарончай арганізацыі ARTICLE 19 @article19org якая займаецца абаронай свабоды выказвання і права на інфармацыю ва ўсім свеце. Мае шматгадовы досвед працы ў сферы свабоды СМІ, грамадзянскіх правоў і лічбавых свабод, раней супрацоўнічала з Freedom House і Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы.


Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!