#вакансія Executive Director у Antre Peaux | #Францыя→ Арганізацыя Antre Peaux (Бурж, Францыя) шукае…
→ Арганізацыя Antre Peaux (Бурж, Францыя) шукае выканаўчага дырэктара / дырэктарку на пастаянны кантракт. Antre Peaux — культурная структура, якая працуе з сучасным мастацтвам, музыкай, перформансам і падтрымкай эксперыментальных практык. Арганізацыя з’яўляецца важным партнёрам Bourges 2028 – European Capital of Culture.
◉ Для каго: #культменаджары/-кі, арт-дырэктары/-кі, кіраўнікі/-цы культурных устаноў з істотным досведам стратэгічнага кіравання.
Патрабуецца:
• Значны досвед кіравання культурнай арганізацыяй або праектамі
• Кампетэнцыі ў фінансавым, юрыдычным і адміністрацыйным кіраванні НКА
• Досвед у складанні мастацкіх праграм (асабліва contemporary / visual arts)
• Разуменне дзяржаўнай культурнай палітыкі і механізмаў фінансавання
• Свабодная англійская мова.
Абавязкі:
• Распрацоўка і рэалізацыя мастацкай і стратэгічнай візіі арганізацыі
• Кіраванне камандай і бюджэтам
• Развіццё партнёрстваў (лакальных і міжнародных)
• Падрыхтоўка грантавых заявак і фінансавых справаздач
• Прадстаўленне арганізацыі на нацыянальным і міжнародным узроўні.
Прапануецца:
• Пастаянны кантракт (full-time)
• Пачатак працы: 1 ліпеня 2026
• Лакацыя: Бурж, Францыя;
• Заробак у залежнасці ад досведу (Group 1 – CCNEAC collective agreement).
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!