Sputnik Photos шукае валанцёра або валанцёрку на 2026/27 у межах праграмы European Solidarity Corps…

→ Sputnik Photos шукае валанцёра або валанцёрку з #Беларусь, #Украіна, #Чэхія ці #Славакія (18-30 гадоў) для падтрымкі мастацкіх і адукацыйных праектаў і працы офіса ў Варшаве.
Патрэбны досвед прасоўвання ў сацыяльных сетках, камунікатыўная англійская мова, самастойнасць і добрая арганізацыя працы. Навыкі фатаграфавання, апрацоўкі здымкаў і мультымедыйных матэрыялаў — перавага.
◉ Пачатак: сакавік 2026.
◉ Працягласць: 12 месяцаў.
◉ Занятасць: да 35 гадзін на тыдзень.
Прапануецца:
• Фінансавая падтрымка каля 3 500 PLN “на рукі” штомесяц (прыкладна ≈ 800 EUR) на пражыванне, харчаванне і кішэнныя выдаткі
• Удзел у фотакурсах ад Sputnik Photos
• Магчымасць рэалізаваць уласныя мастацкія і сацыяльныя ініцыятывы.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!