Стыпендыя і рэзідэнцыя World Heritage Residence / Scholarship: Decorated Farmhouses of Hälsingland | #Швецыя
→ Стыпендыя і рэзідэнцыя ад World Heritage Decorated Farmhouses of Hälsingland запрашае творцаў распрацаваць мастацкую або даследчую ідэю, якая злучае дэкараваныя сялянскія сядзібы Хельсінгланда з адным або некалькімі іншымі аб’ектамі Сусветнай спадчыны UNESCO. Студэнты/-кі не могуць падавацца. Магчыма падавацца індывідуальна або групай (у групе стыпендыя і час дзеляцца).
◉ Калі: 4 тыдні летам 2027.
Прапануецца: • Стыпендыя 50.000 SEK (≈ 4600 EUR) • Аплата дарогі да/з Хельсінгланда • Пражыванне падчас рэзідэнцыі.