Конкурс для гібрыдных і лічбавых мастацкіх праектаў Ambivalences 2026 | #Францыя → Ambivalences падт…

Конкурс для гібрыдных і лічбавых мастацкіх праектаў Ambivalences 2026 | #Францыя

→ Ambivalences падтрымлівае мастацкія праекты, якія працуюць з новымі формамі выразнасці, спалучаюць розныя мастацкія дысцыпліны або крытычна асэнсоўваюць лічбавыя інструменты і практыкі, у тым ліку #ШІ.
Праграма рэалізуецца ў межах міжрэгіянальнага супрацоўніцтва трох рэгіёнаў Францыі: Брэтань, Нармандыя і Пэі-дэ-ла-Луар.
Праект мусіць мець сувязь з адным або некалькімі з трох рэгіёнаў (партнёры, рэзідэнцыі, лакальныя рэсурсы — нават на этапе ідэі).

◉ Для каго: прафесійныя #мастакі/-чкі і калектывы, якія жывуць у Еўропе і маюць пацверджаную мастацкую практыку (адзін або некалькі ўжо рэалізаваных праектаў з падтрымкай культурных інстытуцый).
◉ Дысцыпліны: #візуальнае_мастацтва, #фатаграфія, #відэа, #дызайн, рамёствы, #музыка, #саўнд_арт, #танец, #перформанс, #тэатр і сумежныя гібрыдныя фарматы.
◉ Стадыя праекта: распрацоўка / прататып (прадукцыя яшчэ не павінна пачынацца).

Прапануецца:
• Co-production грант ад 10.000 да 30.000 EUR
• Мастацкая, тэхнічная і адміністрацыйная падтрымка
• Дапамога з партнёрствамі і дыстрыбуцыяй
• Магчымасць паказу праектаў у трох рэгіёнах з 2027.

Ддл: 21 лютага.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!