Дзве адкрытыя лекцыі ад Універсітэта Валовіча ў #Польшча:1️⃣ Лекцыя ў #Гданьск «Грамад…

Дзве адкрытыя лекцыі ад Універсітэта Валовіча ў #Польшча:
1️⃣ Лекцыя ў #Гданьск «Грамадскія дыскурсы праз прызму крытычнага мыслення» ад Пятра Рудкоўскага
◉ Калі: 8 лютага, 15:00.
◉ Дзе: ul. Miszewskiego 17/307, Gdańsk Wrzeszcz.
2️⃣ Лекцыя ў #Варшава «Гісторыя штодзённасці: шукаем карані беларускай кухні ў першай палове ХІХ ст.» ад Святланы Лугаўцовай
◉ Калі: 11 лютага, 18:30-20:00.
◉ Дзе: Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6a, Warszawa.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
◉ Калі: 8 лютага, 15:00.
◉ Дзе: ul. Miszewskiego 17/307, Gdańsk Wrzeszcz.
Прапагандзе ўсе ўзросты падуладныя. Скажам больш: ёй падуладныя ўсе пасады, любыя ўзроўні адукацыі і любыя грамадствы, у тым ліку ліберальна-дэмакратычныя. Няма такога факта ці аргумента, які прапаганда не здолела б нейтралізаваць — пры ўмове, што яна паспяхова «прысмакталася» да пэўнага дыскурсу.
А што гэта такое, уласна кажучы, — дыскурс? Як ён уплывае на нашы сэрцы і розумы, якая тут роля крытычнага мыслення і што ва ўсё гэта ўносіць штучны інтэлект? Грунтуючыся на кагнітывістыцы і логіцы, але даступна і займальна пра гэта распавядзе Пётр Рудкоўскі.
◉ Калі: 11 лютага, 18:30-20:00.
◉ Дзе: Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6a, Warszawa.
Падчас лекцыі абмяркуем:
– чаму неабходна вывучаць гісторыю паўсядзённага жыцця нашых продкаў;
– якую беларускую кухню мы ведаем — шляхецкую ці сялянскую;
– ці былі папярэднікі ў знаных літоўскіх гаспадынь Ганны Цюндзявіцкай і Вінцэнты Завадскай;
– пазнаёмімся з раней невядомым комплексам кулінарных рэцэптаў;
– «пакаштуем» стравы шляхецкай кухні пачатку ХІХ ст.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!