Фотафестываль Verzasca – некамерцыйны праект, які імкнецца падтрымліваць выяўленчае #мастацтва ў сельскіх і перыферыйных раёнах. Цікавіць свабода самавыяўлення праз сувязь з прыродай і дыялог з ёй. Запрашаюць з фотапраектамі (лічбавыя, аналагавыя або змешаныя), якія складаюцца з 3-10 выяў.
Пераможцы атрымаюць: – 2000 CHF – персанальную выставу – пражыванне і харчаванне падчас фотафестывалю Verzasca – прасоўванне творчасці на афіцыйных анлайн-платформах фестывалю.
Фіналісты атрымаюць: – запрашэнне на Notte della Fotografia – пражыванне і харчаванне падчас фотафестывалю Verzasca – прасоўванне творчасці на афіцыйных анлайн-платформах фестывалю.