Адразу чатыры (!) адукацыйныя магчымасці прапампаваць вашыя навыкі ў менеджменце!1⃣ «Майстэрс…

*

Адразу чатыры (!) адукацыйныя магчымасці прапампаваць вашыя навыкі ў менеджменце!

1⃣ «Майстэрства персанальнага менеджменту: эфектыўная самаарганізацыя» – анлайн- і афлайн-#майстар_клас у межах праекта Imagine Y ад каманды Bel.biz

Калі: 24 красавіка, 17:30-20:00.
Дзе: Twarda 14/16, #Варшава, #Польшча + анлайн

На трэнінгу вы навучыцеся стратэгіям, якія неабходныя для дасягнення асабістых і прафесійных мэт, аптымізацыі часу, павышэнні самаарганізацыі і прадуктыўнасці. Спікерка Таня Кавалёнак – экспертка з вялікім досведам у персанальным і арганізацыйным развіцці.

Зарэгістравацца.

2⃣ «Mini MPA – Уводзіны ў менеджмент дзяржаўных установаў» – адукацыйны айнлан-#курс павышэння кваліфікацыі ад Вольнага Беларускага Ўніверсітэта

Калі: 9 траўня – 15 жніўня.
Дзе: #анлайн

Мэта курсу – паказаць беларускаму грамадству, у тым ліку менеджарам дзяржсектару і шырокай грамадскасці, эфектыўныя і сучасныя падыходы да вырашэння праблемаў кіравання дзяржавай і адказаў на сучасныя выклікі.

Ддл: 5 траўня.
Падаць заяўку.

3⃣ Youth SPACE – афлайн-#трэнінг ад праграмы лідарства для моладзі Міжнароднага фонду выбарчых сістэм (IFES) і праекта “Справа Выбару”

Калі: 18-19 траўня.
Дзе: #Варшава, #Польшча

Запрашаюцца актыўныя моладыя людзі ва ўзросце 25-30 гадоў. Вы атрымаеце навыкі эфектыўнага проджэкт-менеджменту, веды па распрацоўцы медыяпраектаў, а таксама магчымасць распрацаваць і рэалізаваць уласныя грамадскія праекты з далейшай падтрымкай.

Прадстаўляецца жыллё, ежа, транспарт.

Ддл: 28 красавіка.
Падаць заяўку.

4⃣“Збіраем каманду мары!” – новы анлайн-курс ад БНМС “РАДА”

Калі: штопанядзелак + шточацвер ў 18:30 Мінск, пачынаючы з 2 траўня.
Дзе: #анлайн.

Курс пра тое, як збіраць крутыя каманды для сваіх праектаў і эфектыўна, клапатліва, этычна выбудоўваць сумесную працу.
Ідэальна пасуе тым, хто толькі плануе стварыць каманду, каб рэалізаваць свае ідэі, ці ўжо працуе ў камандзе і хоча палепшыць камунікацыю ўнутры. Неабавязкова быць лідарам/_кай сваёй каманды.

Ддл: 28 красавіка.
Праграма і рэгістрацыя

***

Паведаміць пра вашыя мерапрыемствы, вакансіі альбо пошук працы можна ў @sekktor_chat. Рамкі тэмаў: культура, мастацтва і творчыя індустрыі, грамадства і актывізм.

#адукацыя #арт_менеджмент #грамадскія_праекты