Хочам шчыра падзякаваць усім тым, хто наведаў нашую выставу, падтрымаў яе й дапамог фінансава. Ваша падтрымка была выдатнай. Гэта была асаблівая культурніцкая падзея.
Дзякуючы вам, мы мелі магчымасьць паказаць выдатныя творы Алеся Пушкіна з прыватных калекцый, што было для нас сапраўдным вымаганьнем. Аднак дзякуючы вашай падтрымцы, усё атрымалася.
Аб Алесю, яго творчасьці, аб сытуацыі ў Беларусі й праблемах беларусаў дазналася вялікая колькасьць людзей. Усё было недарма.
Дзякуем за вашу падтрымку й добрыя словы. Спадзяемся на вашу далейшую прысутнасьць і падтрымку ў наступных праектах.