Даследчая #рэзідэнцыя для візуальных мастакоў/-чак 100-Day Residency 2027 | #Францыя
Рэзідэнцыю можна прайсці: бесперапынна (100 дзён запар) / часткамі на працягу года. ◉ Калі: паміж 1 сакавіка 2027 і 29 лютага 2028.
◉ Для каго: мастакі і мастачкі, якія працуюць у сферы візуальных мастацтваў (індывідуальная практыка).
Прапануецца: – Грант на рэзідэнцыю 4500 EUR (брута) – Вытворчы бюджэт да 1000 EUR – Пакрыццё дарогі да 800 EUR (мінімум адзін round trip аплачваецца) – Ліст-запрашэнне для візы – Пражыванне: асобны пакой у агульнай кватэры з садам. – Доступ да студыі 160 м² і тэхнічнага абсталявання – Куратарская і прафесійная падтрымка – Магчымасць публічнай прэзентацыі (ганарар 150 EUR).