Узнагарода для маладых фатографаў і фатографак (18-35 гадоў) C/O Berlin Talent Award 2026 | #Берлін…

Узнагарода для маладых фатографаў і фатографак (18-35 гадоў) C/O Berlin Talent Award 2026 | #Берлін, #Германія

→ Адкрыты прыём заявак на C/O Berlin Talent Award 2026 у катэгорыі Artist. Гэта адна з найбольш вядомых еўрапейскіх узнагарод у сферы сучаснай фатаграфіі і lens-based media.

Тэма 2026 — Body Politics. Арганізатары прапануюць паразважаць:
– Як улада, інстытуты і грамадства фармуюць, кантралююць або робяць целы (не)бачнымі
– Як цела становіцца прасторай супраціву, ідэнтычнасці і памяці
– Якую ролю адыгрывае фатаграфія ў асэнсаванні гэтых працэсаў.

Можна падавацца індывідуальна або калектывам з праектам яшчэ не меў сольнай выставы ў буйной еўрапейскай інстытуцыі і не быў апублікаваны як манаграфія.

Прапануецца:
– Пераможца ў катэгорыі Artist атрымае: персанальную выставу ў C/O Berlin; аўтарскую публікацыю (Spector Books); 5 000 EUR прызавых; міжнародную бачнасць, прафесійныя кантакты і моцны крок у кар’еры
– Дадаткова будзе абраны шорт-ліст (без грашовай узнагароды, але з публічным анонсам).

Ддл: 25 студзеня, 12:00 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!