Музей горада #Варшава разам з фондам Strefa Wolnosłowa запрашаюць на новую нетворкінг-сустрэчу, якая, у ідэале, можа выліцца ў будучае супрацоўніцтва паміж Музеем і мастакамі, што пераехалі ў Варшаву.
Дзе: Rynek Starego Miasta 28 UPD!Калі: чацвер, 25 красавіка 17.00.
У праграме сустрэчы: ⁃ Знаёмства з платформай Migrart, чым яна займаецца і як можна далучыцца да ініцыятывы. ⁃ Расповед пра магчымасці далучэння да дзейнасці Музея (напрыклад, шляхам стварэння/куратарства часовых выстаў або дэманстрацыі ўласных фільмаў у кінатэатры «Сірэна»). ⁃ Знаёмствы, абмен ідэямі і ўсім, што можа паспрыяць новым партнёрствам.
+ Экскурсія па пастаяннай выставе «Рэчы ў Варшаве».