Навучальная праграма для культурных і крэатыўных праектаў Kūrybinio verslo pre-akceleratorius | #Лі…

→ Inovacijų agentūra запускае pre-акселератар для тых, хто працуе ў сферы культуры і крэатыўных індустрый і хто хоча структуравана працаваць з бізнес-мадэллю, разабрацца з фінансамі, правам, маркетынгам і продажамі, падрыхтавацца да росту, экспарту або партнёрстваў. Трэба мець рэгістрацыю ў #Літва і EVRK-код, звязаны з культурай або крэатыўнымі індустрыямі.
Праграма стартуе ў лютым 2026 і разлічана як на пачаткоўцаў, так і на тых, хто ўжо мае досвед і даход.
◉ Для каго: асобы і бізнесы з сектара культуры і крэатыўных індустрый (мастацтва, дызайн, музыка, кіно, мода, архітэктура, выдавецтва, паслугі, арт-тэх і інш.); тыя, хто вядзе індывідуальную дзейнасць, працуе як ІП або юрыдычная асоба; праекты на ранняй або сярэдняй стадыі развіцця.
З адной арганізацыі — да 2 удзельнікаў/-ц.
10 тэматычных практычных модуляў, у тым ліку:
– Бізнес-мадэль і прававая форма ў KKI
– Фінансы і планаванне
– Манетызацыя, інвестыцыі, мецэнацтва
– Маркетынг і камунікацыя
– Продажы і праца з кліент(к)амі
– Інтэлектуальная ўласнасць
– Лічбавыя інструменты і ШІ
– Сацыяльны ўплыў
– Падрыхтоўка пітча.
Прапануецца:
– Індывідуальнае ментарства
– Экспертная падтрымка
– Demo Day з прэзентацыяй праектаў
– Прастора для нетворкінгу і кантактаў
– Доступ да навучальных матэрыялаў.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!