Рэзідэнцыя для пісьменнікаў/-ц Malba | Буэнас-Айрэс, #Аргенціна→ Museo de Arte Latinoamericano de Bu…

Рэзідэнцыя для пісьменнікаў/-ц Malba | Буэнас-Айрэс, #Аргенціна

→ Museo de Arte Latinoamericano de Buenos Aires (Malba) абвяшчае набор у пісьменніцкую рэзідэнцыю Residencia de Escritores Malba — пяцітыднёвую праграму для аўтараў/-к з досведам публікацый.

Для каго: #пісьменнікі/-цы, якія маюць не менш за 3 выдадзеныя кнігі
(раман, зборнік апавяданняў, паэзія, дзіцячая літаратура, creative non-fiction); самвыдат і акадэмічныя тэксты не прымаюцца; веданне іспанскай мовы не абавязкова, але пераклады твораў на іспанскую — плюс.

◉ Фармат:
– Удзельнік/-ца працуе над рукапісам падчас знаходжання ў Буэнас-Айрэсе
– Неабходна падаць матывацыйны ліст і канкрэтны план працы на час рэзідэнцыі
– Удзел у дзвюх публічных сустрэчах (лекцыя, інтэрв’ю);
– Напісанне кароткага тэксту (да 1000 слоў) для публікацыі на сайце Malba.

Прапануецца:
– Авіяквіткі туды і назад
– Асобныя апартаменты на час рэзідэнцыі
– Стыпендыя 500 USD на 5 тыдняў
– Культурная праграма ад Malba Literatura (сустрэчы з лакальнымі дзеяч(к)амі і інстытуцыямі — па жаданні).

Ддл: 31 снежня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!