Праграма Фулбрайт для акадэмічнай супольнасці Fulbright Visiting Scholar Program, FVSP | #ЗША
◉Для каго: навукоўцы, выкладчыкі/-цы ВНУ, супрацоўнікі/-цы даследчых устаноў (у тым ліку НДА); грамадзяне і грамадзянкі Беларусі; асобы са ступенню кандыдата навук або доктара навук (PhD).
Прапануецца: – Даследаванні і/або выкладанне ў амерыканскай акадэмічнай установе – Працягласць праграмы: 3-6 месяцаў – Падтрымка ў пошуку прымаючай установы ў ЗША (калі няма запрашэння).
Фінансаванне (праграма цалкам аплачваецца): – Міжнародныя пералёты – Штомесячная стыпендыя – Аднаразовыя выплаты (на ўладкаванне, літаратуру і інш.) – Медыцынская страхоўка – Візавая падтрымка – Дадатковая падтрымка для членаў сям’і, калі яны далучаюцца да паездкі.