Конкурс праектаў на скрыжаванні культуры, здароўя і дабрабыту European Call for Projects in Culture …

Конкурс праектаў на скрыжаванні культуры, здароўя і дабрабыту European Call for Projects in Culture and Health 2025-2026 ад CultureAndHealth Platform

СЁННЯ! Q&A-сесія: 16 снежня, 10:00 (CET).

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #НДА і калектывы з краін-удзельніц Creative Europe*⃣ (Албанія, Арменія, Бельгія, Балгарыя, Харватыя, Кіпр, Чэхія, Данія, Эстонія, Францыя, Грузія, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Косава, Латвія, Ліхтэнштэйн, Літва, Люксембург, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія, Партугалія, Сербія, Славакія, Туніс, Украіна); з мінімум 3 гадамі прафесійнага досведу і з досведам працы з групамі, супольнасцямі.

*⃣ У шэрагу краін (Аўстрыя, Германія, Польшча, Італія, Іспанія, Швецыя і інш.) з 2026 будуць дзейнічаць асобныя нацыянальныя конкурсы — падача туды адбываецца не праз гэты агульнаеўрапейскі конкурс.

Мастакі/-чкі і калектывы, якія ўжо атрымлівалі фінансаванне ад CultureAndHealth Platform, не могуць падавацца.


Праект павінен рэалізоўвацца ў партнёрстве з арганізацыяй па-за культурным сектарам (бальніцы, дамы догляду, сацыяльныя НДА, службы псіхічнага здароўя, адукацыйныя ўстановы і г.д.).
Пра што праекты:
– Партысіпатыўныя мастацкія праграмы для людзей з фізічнымі і/або ментальнымі выклікамі
– Мастацкія праекты супраць сацыяльнай ізаляцыі і адзіноты
– Мастацтва ў медыцынскіх, сацыяльных і адукацыйных установах
– Мастацкія рэзідэнцыі ў сферы аховы здароўя і догляду
– Socially engaged arts для ўмацавання дабрабыту супольнасцяў.
Рэалізацыя праекта: травень 2026 – красавік 2027.

Прапануецца:
– 8 грантаў па 8000 EUR
– Ментарства, трэнінгі, міжнародны нетворкінг
– Бачнасць на еўрапейскай платформе CultureAndHealth.

Ддл для Expression of Interest (ідэя + партнёр): 2 лютага, 12:00 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!