Школа эканомікі і бізнесу BISEB ад ЕГУ запрашае на анлайн-#курс “Менеджмент 4.0: Метады вырашэння і…

Школа эканомікі і бізнесу BISEB ад ЕГУ запрашае на анлайн-#курс “Менеджмент 4.0: Метады вырашэння інавацыйных праблем з дапамогай AI”

Паспець далучыцца можна да 20 снежня!

Курс створаны з мэтай дапамагчы ў нестандартным рашэнні складаных бізнэс-задач:
Бізнесоўцам, топ-менеджар(к)ам, заснавальнікам стартапаў
Бізнес-трэнер(к)ам, кансультант(к)ам, эксперт(к)ам па развіцці і трансфармацыі бізнесу.

Вы навучыцеся:
→ Ператвараць тупіковыя сітуацыі ў кропкі росту – сістэмна
→ Знаходзіць нестандартныя рашэнні там, дзе эксперты разводзяць рукамі
→ Ствараць інавацыі па запыце, а не чакаць азарэння.

Працягласць і нагрузка: 10 тыдняў па 5 гадзін у тыдзень
Навучанне праходзіць анлайн у бленд-фармаце: лекцыі (з запісамі) + групавыя Q&A + персанальныя кансультацыі.

Праграма складаецца з трох модуляў:
Сістэмны аналіз бізнес-сістэм
Фармуляванне і аналіз праблем
Вырашэнне супярэчнасцяў

Кожны з іх уключае:
* 3-4 гадзіны анлайн-лекцый: структураваныя відэа-матэрыялы для вывучэння ў зручны час
* 1-2 гадзіны самастойнай бізнес-практыкі: прымяненне метадаў на вашых рэальных бізнес-задачах
* Групавая сесія (1 гадзіна): Q&A фармат з выкладчыкам, разбор пытанняў
* 30 хвілін персанальнай кансультацыі: індывідуальны разбор вынікаў з выкладчыкам.

Пасля першага модуля ў вас будзе час да 20 снежня, каб спакойна прыняць рашэнне — працягваць навучанне далей ці не.

Аўтар і выкладчык — Юрый Чарняўскі, эксперт у стратэгічным кіраванні і развіцці бізнесу, спецыяліст па ўкараненні інавацый і кіраванню зменамі, практык Бізнес-ТРВЗ і Lean, прадстаўнік штучнага інтэлекту ў бізнэсе і менеджменце, вынаходнік.
Больш за 15 гадоў Юрый дапамагае кампаніям расці і ўкараняць інавацыі, нават калі здаецца, што ўсе шляхі ўжо вычарпаны. Яго падыход спалучае стратэгію, сістэмнае мысленне і ШІ – без абстракцый, без акадэмізму, толькі практычныя інструменты, якія працуюць.
PMP, Executive MBA, Business TRIZ Level 3 Practitioner

Ддл: 20 снежня.
Даведацца больш

#sekktor_promo

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!