Конкурс прац на выставу SURVIVAL Art Review 24 | #Уроцлаў, #Польшча
→ Выстава адбудзецца 26-30 чэрвеня 2026 у былым комплексе Clinic of Psychiatry and Nervous Diseases ва Уроцлаве (ul. Bujwida 44). Тэма 2026 Finger in the Heart.
Прапануецца: – Фінансаванне вытворчасці працы (сума вызначаецца ў індывідуальнай дамове) – Тэхнічная і арганізацыйная падтрымка пры мантажы – Пражыванне да 4 начэй для ўдзельнікаў/-ц, якія жывуць >70 км ад Уроцлава (двухмесныя нумары, хостэл) – Кампенсацыя дарогі (квіток цягніка 2-га класа) – Удзел у праграме выставы і прома-кампаніі – Магчымасць удзелу ў Audience Award.