Мерапрыемствы з выразнай added value на канец тыдня1⃣ Своп-вечарыны, якія пераўтвараюць Blac…

Да гэтай кампаніі пад назвай “Стыль is…” ад каманды Sviadomy Šyk далучыліся лакальныя партнёры ў Літве, Польшчы і Грузіі:
#Вільнюс: разам з ІншыЯ івэнт ладзіцца ў Konstitucijos pr. 23
#Варшава: Kwatera 27 (Chmielna 10a-27)
#Кракаў: Prastora, Mikołajska 4/6
[#Уроцлаў далучаецца да кампаніі ў суботу гаражным распродажам у кафэ Mods]
#Тбілісі: Vintylator Vintage Shop, 10 Egnate Ninoshvili
Калі: увечары пятніцы 28 лістапада (лакальны час залежыць ад пляцоўкі).
Cвоп-вечарына — гэта абмен рэчамі: адзеннем, аксэсуарамі, кнігамі, касметыкай і іншымі прыемнымі дробязямі.
Вы прыносіце тое, што вам ужо не трэба, і забіраеце тое, што спадабаецца — без грошай і пакупак. Гэта экалагічны спосаб абнавіць гардэроб, падарыць рэчам другое жыццё і правесці час у прыемнай кампаніі.
Падчас вечарын вас чакаюць квізы і майстэрні.
На кожнае мерапрыемства трэба зарэгістравацца.
Даведацца больш
Калі: 29 лістапада, 12:00 (CET) | 13:00 Вільнюс.
На вэбінары ў межах праекта «План С» мы пагаворым пра тое, што адбываецца з чалавекам у міграцыі, чаму пераезд у сталым узросце — не толькі выклік, але і рэсурс.
Пасля вэбінара вы лепш зразумееце:
чаму вы спраўляецеся, нягледзячы на складанасці,
якія вашы каштоўнасці ўжо дапамагаюць вам трымацца,
як яны могуць стаць асновай для наступнага кроку — новай стратэгіі жыцця.
Аўтары методыкі і трэнеры:
– Ірына Сідорская, доктарка навук, экспертка ў галіне стратэгічных камунікацый.
– Андрэй Эзерын, камунікацыйны кансультант, аўтар многіх паспяховых сацыяльных праектаў.
Зарэгістравацца
Паказ дакументальнага фільма «Паміж домам і сабой» ад «Прававая ініцыятыва» + #нетворкінг ад TG House | #Варшава, #Польшча
Калі: 29 лістапада, 16:00.
→ «Прававая ініцыятыва» прадстаўляе дакументальны фільм, які даследуе асабісты і калектыўны досвед беларускіх ЛГБТК+ людзей праз гісторыі Жэні і Джэйн, чые жыцці раскалоліся паміж домам і эміграцыяй. У цэнтры — шлях чалавека, які вырас ва ўмовах дзяржаўнай гамафобіі, страху і сацыяльнага ціску. Гэта фільм пра годнасць і ўразлівасць, пра сілу быць сабой насуперак абставінам і пра салідарнасць, якая заўсёды пакідае месца надзеі.
Зарэгістравацца
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!