ArtPower Belarus 2.0 адкрыла новы прыём заявак на Трэк 2. “Творчыя праекты”Да ўдзелу ў новым коле з…

ArtPower Belarus 2.0 адкрыла новы прыём заявак на Трэк 2. “Творчыя праекты”

Да ўдзелу ў новым коле запрашаюцца беларускія творцы і дзеячы культуры, якія працуюць як унутры краіны, так і ў выгнанні. Падацца могуць культурніцкія арганізацыі, незалежныя ініцыятывы, а таксама партнёрскія або міжсектаральныя праекты, што аб’ядноўваюць прадстаўнікоў розных сфер і дысцыплін.


Падтрымліваюць ініцыятывы, накіраваныя на развіццё сучаснай беларускай культуры:
– Стварэнне спектакляў, фільмаў, выставаў, кніг, музыкі, медыяпрадукцыі
– Даследчыя і аналітычныя праекты
– Адукацыйныя і інтэрактыўныя фарматы
– Фестывалі, паказы, культурныя падзеі і г.д.
Працягласць праекта: 1-12 месяцаў.

Прапануецца:
– MINI-гранты 3000-10.000 EUR
– MIDI-гранты 10 000-40 000 EUR.

Таксама могуць быць разгледжаныя заяўкі да 60 000 еўра, якія ацэньваюцца па асаблівых крытэрыях.

Каманда праграмы абнавiла ўсе тлумачэнні, формы і Q&A, якія цяпер даступныя на старонцы праграмы byculture.org/artpower_belarus.

Асноўныя змены і важныя моманты:
– Абноўленыя формы заяўкі і бюджэта. Яны сталі больш зручнымі і дакладнымі.
– 1 заяўка ад 1 апліканта. Калі ўдзельнік падае некалькі заявак, будзе разгледжана толькі першая (гэта тычыцца адначасова і MINI, і MIDI грантаў).
– Пашыраныя Q&A. Сабраныя найбольш частыя пытанні ад удзельнікаў першага кола з падрабязнымі адказамі.


Q&A-сесіі (Zoom):
– 2 снежня, 18:00 Мінск | 17:00 Вільнюс | 16:00 Варшава — «Новае кола па Трэку 2. Што варта ведаць».
– 9 снежня, 18:00 Мінск | 17:00 Вільнюс | 16:00 Варшава — «Трэк 2. Падрыхтоўка бюджэту заяўкі».
Зарэгістравацца на першую (да 2 снежня) ці на дзве адразу.


Ддл: 13 студзеня 2026, 23:59 (Мінск).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!