Канферэнцыя «Шляхі да адказнасці: прававыя, псіхалагічныя і міграцыйныя наступствы рэпрэсій у Белар…

Канферэнцыя «Шляхі да адказнасці: прававыя, псіхалагічныя і міграцыйныя наступствы рэпрэсій у Беларусі» | #Вільнюс, #Літва + анлайн

→ 12 снежня 2025 года «Прававая ініцыятыва» праводзіць канферэнцыю, прысвечаную прававым, псіхалагічным і міграцыйным наступствам беларускіх рэпрэсій. У межах трох панэляў удзельнікі абмяркуюць, як рэпрэсіі ўплываюць на міграцыю, як выкарыстоўваюцца доказы катаванняў для юрыдычнай адказнасці і якія праграмы псіхалагічнай падтрымкі найбольш патрэбныя цяпер.


Для каго: #даследчыкі/-цы, #праваабаронцы, #псіхолагі/-ні, #юрысты/-кі, #журналісты/-кі, #актывісты/-кі, а таксама людзей, якія перажылі катаванні, жорсткае ці бесчалавечнае абыходжанне.
Калі: 12 снежня, 09:30-17:30.
Фармат: афлайн у Вільнюсе і анлайн праз Zoom.

Што ў праграме:
У межах трох тэматычных блокаў удзельнік_цы абмяркуюць:

– Міграцыйныя аспекты — дэпартацыя, вымушаная эміграцыя, легалізацыя і прававая абарона пацярпелых.

– Прававыя механізмы адказнасці — універсальная юрысдыкцыя, МУС, Суд ААН.

– Псіхалагічныя наступствы — падтрымка, аднаўленне і работа з траўмай.


Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!