Рэзідэнцыі Villa Albertine 2027 | #ЗША→ Даследчыя рэзідэнцыі ад Villa Albertine (французская культу…

Рэзідэнцыі Villa Albertine 2027 | #ЗША

→ Даследчыя рэзідэнцыі ад Villa Albertine (французская культурная інстытуцыя ў ЗША) для мастакоў/-чак, даследчыкаў/-ц і культурных прафесіяналаў/-к, чые праекты патрабуюць пагружэнне ў кантэкст канкрэтнага горада або рэгіёна ЗША.
Патрэбен партнёр у #Францыя.

Для каго: #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы, #куратары/-кі, аўтары/-кі і прафесіяналы/-кі ў сферы культуры, якім патрэбная рэзідэнцыя ў ЗША для даследавання тэмы.
Ад 21 года, з прафесійным досведам і партнёрам у Францыі (арганізацыя, установа, выдавецтва і інш.).

Прапануецца (агульная праграма):
– 1-3 месяцы даследчай рэзідэнцыі ў ЗША у 2027
– Любы з 10 гарадоў Villa Albertine (Нью-Ёрк, Лос-Анджэлес, Сан-Францыска, Чыкага, Майамі і інш.) або іншы абраны рэгіён
– Індывідуальная праграма сустрэч, візітаў і кантактаў з мясцовымі эксперт(к)амі
– Пакрыццё выдаткаў: каля 100 USD/дзень; міжнародныя і ўнутраныя пералёты; пражыванне; арэнда аўто (пры патрэбе); страхоўка.

Ддл (усе конкурсы Villa Albertine 2027): 29 студзеня 2026, 23:59 (парыжскі час, UTC+1).
Даведацца больш


1⃣ Crafts & Design | Рэзідэнцыі па рамёствах і дызайне 2027

→ Конкурс для рамеснікаў/-ц і дызайнераў/-к, якія хочуць даследаваць рамяство, матэрыялы, дызайн і гарадское асяроддзе ЗША.

Для каго: #рамеснікі/-цы, #дызайнеры/-кі (у тым ліку прадметны, інтэр’ер, аб’екты, эксперыментальны дызайн), якім патрэбна даследчая паездка ў ЗША.

Прапануецца:
– 1-3 месяцы ў 2027: Нью-Ёрк (Industry City, Бруклін) да 2 месяцаў, з прафесійнай падтрымкай WantedDesign / альбо ў іншым горадзе ЗША (да 2 гарадоў), з падтрымкай адпаведнага офіса Villa Albertine (Атланта, Бостан, Чыкага, Х’юстан, ЛА, Майамі, Новы Арлеан, Сан-Францыска, Вашынгтон D.C.)
– Індывідуальны план сустрэч з дызайнерскімі супольнасцямі, вытворцамі, студыямі
– 100-110 USD/дзень, пералёты, пражыванне, страхоўка
– Магчымасць атрымання дадатковага гранта пасля рэзідэнцыі на развіццё праекта.


2⃣ Classical Music | Класічная музыка 2027

→ Конкурс у партнёрстве з Philharmonie de Paris.

Для каго: #кампазітары/-кі, #інструменталісты/-кі, #вакалісты/-кі, #дырыжоры/-кі, #музыказнаўцы і кіраўнікі/-цы ўстаноў класічнай музыкі (ад сярэднявечча да сучаснасці), з даследчым праектам, які патрабуе знаходжання ў ЗША.

Прапануецца:
– 1-3 месяцы ў абраным горадзе/рэгіёне ЗША
– Даследчая і сеткавая рэзідэнцыя: фестывалі, музычныя інстытуты, архівы, універсітэты
– Каля 100 USD/дзень, пералёты, пражыванне, страхоўка, арэнда аўто пры неабходнасці
– Куратарства і каардынацыя ад Philharmonie de Paris + падтрымка Villa Albertine на месцы.


3⃣ Arts in the Age of AI | Мастацтва ў эпоху штучнага інтэлекту 2027

→ Рэзідэнцыі для тых, хто працуе на скрыжаванні мастацтва і штучнага інтэлекту — мастацкая, крытычная, даследчая праца пра або з AI.

Для каго: #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы, творцы, якія выкарыстоўваюць AI як інструмент у творчасці; даследуюць уплыў AI на культуру, працу, гарады, медыя; будуюць праекты пра этыку, палітыку, эстэтыку штучнага інтэлекту.

Прапануецца:
– Двухмесячная рэзідэнцыя ў ЗША ў адным абраным горадзе/рэгіёне
– Каля 100 USD/дзень, пералёты, пражыванне, страхоўка, арэнда аўто пры неабходнасці
– Індывідуальны план сустрэч з лабараторыямі, універсітэтамі, кампаніямі, музеямі, медыя і іншымі актарамі AI-сферы.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!