Slow travel рэзідэнцыі Tiny Spaces Deep Connections 2026→ Tiny Spaces Deep Connections (TISP) — праг…

Slow travel рэзідэнцыі Tiny Spaces Deep Connections 2026

→ Tiny Spaces Deep Connections (TISP) — праграма, дзе падарожжа становіцца часткай творчага працэсу. Толькі павольныя маршруты цягнікамі, аўтобусамі і паромамі. Падчас дарогі і месяца працы ў “tiny spaces” у #Грэцыя / #Германія / #Фінляндыя ўдзельнікі/-цы ствараюць працэс-арыентаваныя праекты.

Для каго: #мастакі/-чкі і #творцы з краін ЕС і Creative Europe, якія працуюць з працэсам, даследаваннем, кантэкстам і site-specific практыкай. Падыходзіць для ўсіх дысцыплін: візуальнае мастацтва, #тэкст, #перформанс, #музыка, #танец, mixed media, гукавыя і лічбавыя праекты, #дызайн, #кіно і інш.
Можна падавацца дуэтам або невялікай групай (ганарар за адну асобу).
Анлайн ментарства і планаванне маршрутаў: сакавік – красавік 2026.

1 месяц рэзідэнцыі ў адной з прастор Tiny Spaces:
– Грэцыя (Афіны) — Communitism: супольнасці, эксперымент, гарадскія прасторы
– Германія (Патсдам) — INWOLE: устойлівае стварэнне, перапрацоўка, DIY-падыходы
– Фінляндыя (Оулу) — TaikaBox: лічбавыя і перформатыўныя практыкі, прыродныя кантэксты.

Прапануецца:
– Ганарар 3000 EUR (брута)
– Пакрыццё падарожжа і штодзённых выдаткаў
– Доступ да tiny-spaces, інструментаў і матэрыялаў (у межах магчымасцей партнёраў)
– Прэзентацыя вынікаў: лічбавая архівацыя + паказ на платформе Digital Tiny Space
– Удзел у міжнародным сімпозіуме ў Оулу ў жніўні 2026.
– Суправаджэнне куратараў/-к і спецыялістаў/-к у кожнай краіне
– Магчымасць працаваць з мясцовымі супольнасцямі.

Ддл: 31 снежня.
Даведацца больш у PDF.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!