Стыпендыяльная праграма DAAD Artists-in-Berlin 2027 | #Германія→ Адна з самых вядомых мастацкіх рэзі…

Стыпендыяльная праграма DAAD Artists-in-Berlin 2027 | #Германія

→ Адна з самых вядомых мастацкіх рэзідэнцый у #Берлін для творцаў. Праграма дае магчымасйь працаваць над уласнымі ідэямі без абавязковай вытворчасці і далучыцца да культурнага поля Берліна.
Для каго: дасведчаныя #аўтары/-кі (#літаратура), #рэжысёры/-кі (#кіно), #кампазітары/-кі, #музыкі, саўнд-артысты/-кі.

Нельга падавацца, калі вы: грамадзянін/-ка Германіі (за рэдкім выключэннем для тых, хто мін. 6 год жыве ў іншай краіне); жывеце ў Германіі больш за 15 месяцаў да дэдлайну; ужо былі ўдзельнікам гэтай праграмы.
У галіне візуальнага мастацтва адкрытага конкурсу няма — мастакоў/-чак намінуе спецыяльнае журы.

Прапануецца:
– Працягласць стыпендыі: 12 месяцаў для літаратуры і музыкі & гуку; 6 месяцаў для кіно
– Штомесячная стыпендыя, якая пакрывае жыццёвыя выдаткі і арэнду
– Кватэра ў Берліне (з улікам членаў сям’і, калі яны застаюцца на ўвесь тэрмін)
– Аплата паездкі і багажу (эканом-клас) для стыпендыята/-кі і, пры неабходнасці, для партнёра/-кі і дзяцей
– Медыцынскае страхаванне (пры неабходнасці)
– Курсы нямецкай мовы (па жаданні)
– Доступ да культурнага поля Берліна і кантактаў з куратар(к)амі, фестывалямі, інстытуцыямі.

Ддл: 15 снежня, 23:59 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!