Анлайн-#варкшоп “Як перастаць штампаваць і пачаць ствараць новае”→ Праваабарончая ініцыятыва «Журна…

Анлайн-#варкшоп “Як перастаць штампаваць і пачаць ствараць новае”

→ Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны анлайн-варкшоп пра крэатыўнасць і генераванне ідэй.

Калі: 20 лістапада, 17:00-18:00 Варшава | 18:00-19:00 Вільнюс | 19:00-20:00 Мінск.
Для каго: #журналісты/-кі, #дызайнеры/-кі, #камунікацыйныя_спецыялісты/-кі, #медыяменеджары/-кі і ўсе, хто працуе з ідэямі і стварае новыя фарматы і падыходы.

Прынята лічыць, што крэатыўнасць – гэта пра хаос і выпадковае натхненне. Але што, калі ёсць структураваны працэс стварэння ідэяў, якім можа карыстацца кожны – не толькі «творцы»?

На варкшопе паглыбімся ў два працоўныя падыходы да генерацыі ідэй – CRAFT і латэральнае мысленне.

Ты атрымаеш інструменты, якія дапамогуць прыдумваць свежыя, нечаканыя і арыгінальныя ідэі ў любы момант, нават калі натхнення няма.

Вядзе варкшоп:
Дар’я Герасіменка – кантэнт-прадусарка (Skyeng, Careerum, Symptomato), крэатыўная дырэктарка (PR3, Salmon DDB, Rapka), стваральніца праекта «Крэатон», выкладчыца крэатыўных школ (ІКРА, MADS).


Ддл: 20 лістапада, 10:00 Варшава | 11:00 Вільнюс | 12:00 Мінск.
Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!