Рэзідэнцыя IOU at 50 — Artist in Residence 2026 | #Вялікабрытанія → Арганізацыя IOU прымае заяўкі на…

Рэзідэнцыя IOU at 50 — Artist in Residence 2026 | #Вялікабрытанія

→ Арганізацыя IOU прымае заяўкі на 6-месячную #рэзідэнцыя з пражываннем для мастакоў і мастачак розных дысцыплін. Праграма прымеркавана да 50-годдзя IOU, вядомай сваёй працай на скрыжаванні візуальнага мастацтва, інжынерыі, перформансу і лічбавых тэхналогій.
Рэзідэнты/-кі будуць працаваць з архівам IOU (1976-2026) — калекцыяй эксперыментальных праектаў, — і створаць новы твор да юбілею арганізацыі ў верасні 2026.

Для каго: #візуальныя_мастакі/-чкі, #гукавыя_мастакі/-чкі, #харэографы/-кі, #рэжысёры/-кі, #пераформеры/-кі і іншыя #творцы.
Калі: красавік – верасень 2026.

Прапануецца:
– 6 месяцаў працы і пражывання ў IOU Hostel (Hebden Bridge, Паўночная Англія);
– Асабісты пакой з працоўнай прасторай, душам і міні-кухняй
– Доступ да IOU Creation Centre (Halifax) — студый, майстэрняў, інструментаў
– Ментарская і тэхнічная падтрымка ад каманды IOU
– Вытворчы бюджэт 3000 GBP для стварэння новай працы
– Частковая занятасць з аплатай (да 10 гадзін на тыдзень) у IOU Hostel (дапамога з арганізацыяй падзей і гасцей)
– Публічная прэзентацыя створанага праекта ў верасні 2026.

Ддл: 17 лістапада, 10:00 (па брытанскім часе).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!