Праца ў Tate Modern у межах стыпендыі Brooks International Fellowship Programme 2026 | #Вялікабрытан…

Праца ў Tate Modern у межах стыпендыі Brooks International Fellowship Programme 2026 | #Вялікабрытанія

→ Tate і Delfina Foundation абвясцілі набор на Brooks International Fellowship Programme 2026 — шасцімесячную праграму для прафесіяналаў/-к у сферы візуальнага мастацтва.
Дзве пазіцыі:
– Gender and Queer Ecologies — даследаванне гендарных і квір-экалогій у міжнароднай калекцыі Tate.
– Ecology of Migrating Identities — даследаванне мастацтва, звязанага з ідэнтычнасцю, перасяленнем і транснацыянальнасцю.

Для каго: midcareer #куратары/-кі, #даследчыкі/-цы, #мастакі/-чкі і іншыя спецыялісты/-кі ў галіне візуальнага мастацтва, якія жывуць па-за межамі Вялікабрытаніі.

Прапануецца:
– 6 месяцаў працы (22 чэрвеня – 6 снежня 2026) у Tate Modern (куратарскі аддзел) з удзелам у даследаваннях і падрыхтоўцы публічных праграм
– Рэзідэнцыя ў Delfina Foundation (Лондан) — асобны пакой у доме для 8 рэзідэнтаў/-к, з агульнымі ваннай, кухняй, бібліятэкай і сталовай
– Сутачная стыпендыя 40 GBP (на жыццёвыя выдаткі падчас прабывання ў Вялікабрытаніі)
– Кампенсацыя ўсіх транспартных выдаткаў: рэйс туды і назад (эканом-клас), трансфер з аэрапорта, мясцовы праязны на метро і аўтобусах, вяртанне кошту візы (пры неабходнасці)
– Поўны доступ да рэсурсаў Tate: архіваў, калекцыі, даследчых матэрыялаў і прафесійных кантактаў
– Магчымасці для прафесійнага развіцця: прэзентацыі, удзел у публічных падзеях Tate і Delfina Foundation, сустрэчы з прадстаўнік/цамі мастацкіх інстытуцый па ўсёй Вялікабрытаніі.

Ддл: 8 студзеня 2026, 17:00 (GMT).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!