Падтрымка абароту еўрапейскіх літаратурных твораў 2026 ад Creative Europe→ Еўрапейская камісія адкры…
→ Еўрапейская камісія адкрыла набор заявак на конкурс CREA-CULT-2026-LIT — Circulation of European Literary Works, які падтрымлівае пераклады, выданне, дыстрыбуцыю і прасоўванне еўрапейскіх мастацкіх твораў.
Праграма рэалізуецца праз European Education and Culture Executive Agency (EACEA) у межах кампанента Culture праграмы Creative Europe 2021-2027.
Для каго: выдаўцы, #перакладчыкі/-цы, кніжныя і культурныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў краінах-удзельніцах праграмы Creative Europe; індывідуальна або кансорцыумы (мінімум 2 арганізацыі).
Фарматы:
– Малыя праекты (5-10 кніг) да 100.000 EUR
– Сярэднія (11-20 кніг) да 200.000 EUR
– Вялікія (21+ кніг, толькі для кансорцыумаў) да 300.000 EUR.
Прапануецца:
– Фінансаванне да 300.000 EUR на пераклады і публікацыі еўрапейскіх твораў мастацкай літаратуры
– Падтрымка перакладаў з рэдкіх і малараспаўсюджаных моў
– Развіццё супрацоўніцтва паміж выдаўцамі, перакладчык/цамі, кнігарнямі і бібліятэкамі
– Падтрымка справядлівых умоваў працы і аплаты перакладчыкаў/-ц (рэкамендуецца 20-30% бюджэту на ганарары перакладчык/цам)
– Магчымасць уключыць у праекты пераклады і друк кніг для ўкраінскіх уцекачоў/-ак.
Суфінансаванне ЕС: да 60% бюджэту праекта.
Даведацца больш у PDF.
Instagram | Facebook | Падтрымаць!