Еўрапейская камісія спыняе выдачу шматразовых шэнгенскіх віз расіянам

Мінск Навіны

Расіянам больш не будуць выдаваць шматразовыя шэнгены. Такое рашэнне прыняла Еўрапейскай камісія.

“Цяпер да грамадзян Расіі, якія запытваюць візу для паездкі ў ЕС, будуць прымяняцца больш строгія правілы. Паездкі ў ЕС і свабоднае перамяшчэнне па яго тэрыторыі — гэта прывілей, а не нешта, што само сабой разумеецца”, — заявіла кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас.